Руденск - Днепр сори,на русском не нашел:)) У гэтую нядзелю ФК "Рудзенск" у межах 1/16 розыгрышу Кубка Беларусі па футболе будзе прымаць бронзавага прызёра сезону 2009 у вышэйшай лізе Магілёскі "Днепр". З аднаго боку рэгаліі гасцей і іх паспяховы выступ у сёлетнім розыгрышы Лігі Еўропы мае насцярожваць. У некаторых, магчыма выкліча і прыступ песімізму. Але паспрабуем паглядзець на нашага суперніка з іншага боку. Па выніках першага кола чэмпіянату, "Днепр" займае толькі 7 радок турнірнай табліцы. Статыстыка гульняў +6 = 4 -8. Суадносіны забітых/прапушчаных мячоў адмоўныя: 16-29. У двух апошніх турах рэгулярнага чэмпіянату Днепр насуха прайграў. Спачатку было хатняе паражэнне ад Салігорскага "Шахцера" (0-2). А потым выязны матч з мінскім Дынама (3-0). Пра учорашні цяжкі але паспяховы матч у Лізе Еўропы супраць нарвежскага "Станбеку" пісаць доўга не будзем. Але варта звярнуць увагу на далейшы каляндар Дняпра 18.07 Гульня з Рудзенскам 22.07 гульня з з нарвежцамі у Лізе Еўропы 24.07 сустрэча з БАТЭ у чэмпіянаце Беларусі
Такім чынам нашы супернікі правялі досыць цяжкі матч ў Нарвегіі. А пасля кубкавага супрацьстаяння ў Рудзенску іх чакаюць 2 вельмі непростыя гульні. Графік гульняў – кожныя 3 дні. Праход у наступны раўнд Лігі Еўропы само сабою важная справа для магілёўскай каманды. А сустрэча з БАТЭ не меньш прынцыповая, калі звярнуць увагу на турнірны стан Дняпра. (7 месца з 22 заліковымі пунктамі). Што дае нам пэўныя падставы для роздуму і спадзевы на тое, што трэнерскі штаб паберажэ пэўных футбалістаў для кубкавай гульні і супрацьстаяння з БАТЭ.
Пры гэтым варта звярнуць увагу на тое, што ў магілёўскай камандзе не ўсё гладка ў абароне – па колькасці прапушчаных галоў яны займаюць перадапошні радок сярод каманд вышэйшай лігі. Дарэчы праблемы ў цэнтры і на правым фланзе дняпроўскай абароны бачныя нават па відэа галоў у матчы з нарвежцамі.
Вялікай колькасцю забітых каманда таксама не можа пахвастаць. У Дняпра няма ярка выражанага забіўнога форварда. Найлепшыя бамбардзіры каманды Андрэй Пясюк і Аляксандар Бычонак правялі толькі па 4 галы. Найбольш карысны ў атацы Уладзімір Юрчанка (3 галы+ 4 галявыя перадачы).
Сыходзячы з вышэйзгаданага можна разлічваць што пры хуткаснай і дысцыплінаванай гульні прайсці магілёўскі "Днепр" цалкам рэальна. Хоць і вельмі цяжка. Тым не меней ў гульцоў ФК "Рудзенск" ёсць дастаткова матывацыі каб праявіць сабе з лепшага боку. Через 4 дня игра в еврокубках....Руденск-Неполохая команда...последние 3 игры выиграли у нормал команд..причем последняя 4-1 в гостях! 19-15-за 15 туров... яберу:Руденск +1(1.62),можно с иксом(2.15)....или ТМ 2.5(2.07) СКВИЧ - Партизан Мн Гомель еле 1-0 победил дома....Думаю счас гомель не ХУЖЕ Партихана...Сквич-Норм банда...(написал бы больше да время нет!:( Проход сквич:2.25 Славия-Мозырь - Нафтан Проход 1(5.55)-просто родной клуб...пойду болеть...) Славия не проигрывает 4 матча(3 поб,1 нич).. да и в том году они с динамо вроде ваще норм валили... нафтан мало забивает...да и славия тож... ТМ 2.5:2.2
Результаты:Руденск 2-1 Днепр Сквич-Партизан:1-1 по пеналям выинрал партизан(2-4)..почти проход прошел! Славия-Нафтан...0-1 по игре славия реально сильней была...ваще!ТМ прошел В целом можно считать успешным....:)